У Баранавічах пажылы мужчына напаў на падлетка

Пажылы мужчына ў парку / ілюстрацыйнае фота / oir.mobi​
Пажылы мужчына ў парку / ілюстрацыйнае фота / oir.mobi​

75-гадовы мужчына напаў на падлетка ў Баранавічах, паведамілі БЕЛТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Выпадак адбыўся ўвечары ў панядзелак, калі школьнік вяртаўся дадому з факультатыўнага занятку. Каля прыпынку грамадскага транспарту на хлопчыка напаў невядомы мужчына і без усялякай прычыны ўдарыў некалькі разоў.

Мінакі заступіліся за падлетка, а хуліган збег. Бацька школьніка паведаміў пра здарэнне ў міліцыю, якая затрымала зламысніка.

Патлумачыць прычыну свайго ўчынку мужчына не змог. Супраць яго распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі