У Баранавічах пачалося будаўніцтва лядовага палаца

У паўночным мікрараёне Баранавічаў пачалася падрыхтоўка да ўзвядзення лядовага палаца. На месцы, дзе павінен з’явіцца спартовы аб’ект, вырубаюць дрэвы, падведзены часовы вадаправод і электразабеспячэнне. Спецыялісты лічаць, што аналагаў гэтаму палацу па аб’ёме будаўнічых работ у Беларусі няма. Неўзабаве супрацоўнікі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва гарвыканкама атрымаюць смету, а ў лістападзе і ўвесь будаўнічы праект.

Як паведаміў галоўны інжынер упраўлення Уладзімір Весялоў, у палацы будзе не толькі лядовая пляцоўка, а і гімнастычная, більярдная і боўлінгавая залы, а таксама рэстаран і басейн. Каля палаца, разлічанага на 3 тысячы месцаў, з’явяцца тэнісныя корты і футбольнае поле.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі