У Баранавічах пачалася новая хваля ўсеагульнай дактыласкапіі

Баранавіцкія мужчыны зноў атрымалі позвы аб неабходнасці прайсці дактыласкапію.  Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны рэдактар газет “Ганцавіцкі час” і “Нясвіжскі час” Аляксей Белы, якога таксама выклікалі ў мясцовы ГАЎС:

Белы: “Я патэлефанаваў юрысту-эксперту БАЖ Андрэю Бастунцу, які распавёў, што дактыласкапію я абавязаны здаваць толькі тады, калі мяне падазраюць у рамках вызначанай крымінальнай справы. Я патэлефанаваў у ГАУС, дзе мне гэта пацвердзілі. Але ж у позве яны пішуць: “неабходна з’явіцца, інакш прадугледжаная адміністратыўная або крымінальная адказнасць". Я, аднак, пайшоў у ГАУС з цікаўнасці”.

У ГАУС Белы спаткаў яшчэ некалькі чалавек, якія рабілі дактыласкапію, і пабачыў пачак позваў для грамадзян. У адрозненне ад многіх РАУС Беларусі, баранавіцкія міліцыянты паклалі ў прыбіральні мыла і анучку, каб наведнікі хаця б адмылі мастыку з рук. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі