У Баранавічах невядомыя з урнамі ходзяць па дамах

За дзве гадзіны да канца выбараў па вул. Фраленкова ў Баранавічах (вуліца адносіцца да Баранавіцкай Усходняй выбарчай акругі №6, участак №18) пачалі хадзіць невядомыя з урнамі і, прадстаўляючыся сябрамі выбарчай камісіі, патрабавалі ў жыхароў прагаласаваць. Прытым яны не патрабавалі пасведчання асобы. Паводле Выбарчага кодэксу, галасаваць ў хатніх умовах могуць толькі грамадзяне, якія папярэдне падалі заяву аб дастаўцы урны да іх дадому з паважных прычынаў. Прытым галасаванне мусіць праводзіцца толькі пасля прад’яўлення пасведчання асобы. Іван Юрашчык, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі