У Баранавічах мужчыну падазраюць у забойстве пенсіянера і расчляненні яго цела

У Баранавічах мужчыну падазраюць у забойстве пенсіянера і расчляненні яго цела

У Баранавічах 51-гадовага мужчыну падазраюць у забойстве пенсіянера і расчляненні яго цела. Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся, што задушыў 67-гадовага гаспадара кватэры падчас раптоўна ўзніклай сваркі. Пасля нажом расчляніў труп. Ён назваў месца на ўскраіне Баранавіч, дзе на пустцы схаваў часткі цела забітага (іх ён вывозіў на ўласным аўтамабілі).

Як інфармуе intex-press.by, шукаць пенсіянера пачалі пасля таго, як у міліцыю звярнулася яго былая жонка. Яна некалькі дзён не магла з ім звязацца, а калі прыйшла ў яго кватэру, пабачыла сляды крыві, там не было тэлевізара і іншых рэчаў. Шукаючы зніклага, аператыўнікі даведаліся, што ён часта бываў у казіно, пачалі высвятляць асобы яго знаёмых. Так быў затрыманы мужчына, датычнасць якога да злачынства пацвердзіў паліграф. У яго кватэры былі знойдзеныя скрадзеныя ў пенсіянера рэчы.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства" (ч. 1 арт. 139 КК). Праводзіцца расследаванне.

У Баранавічах мужчыну падазраюць у забойстве пенсіянера і расчляненні яго цела
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі