У Баранавічах мужчына двойчы спрабаваў угнаць "Жыгулі", але не атрымалася

Два аўтамабілі маркі “Жыгулі” спрабаваў скрасці 20-гадовы жыхар Баранавічаў. І абодва разы — няўдала. У першым выпадку ў легкавіку скончылася паліва, і злачынец вымушаны быў кінуць яго. У другі раз хлопец, скраўшы чужую машыну, падчас руху зачапіў другі легкавік. І за ім кінуліся ў пагоню. Кінуўшы машыну, наўмыснік уцёк, але праз пару дзён яго затрымалі. Мужчына паведаміў, што машыны хацеў разабраць на запчасткі і прадаць. Дарэчы, ён ужо адбываў пакаранне — і якраз за ўгон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі