У Баранавічах можна будзе выклікаць “хуткую” sms-каю

Неўзабаве ў Баранавічах людзі з парушэннямі слыху змогуць выклікаць хуткую, міліцыю, выратавальныя і аварыйныя службы, пасылаючы sms. Паведамленне пойдзе ў мясцовы аддзел МНС, адкуль супрацоўнік пераадрасуе яго ў патрэбную службу.  Цяпер распрацоўваюцца тэхнічныя падрабязнасці: тыпавы змест смс-кі і спосаб, якім глухім людзям можна паведаміць, што іхны сігнал прыняты. Дарэчы, у Баранавічах 477 чалавек, якія не чуюць або чуюць слаба. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі