У Баранавічах міліцыянер застрэліў агрэсіўнага сабаку

У Баранавічах міліцыянер застрэліў агрэсіўнага сабаку

У Баранавічах міліцыянер стрэламі спыніў агрэсіўнага сабаку. Здарэнне адбылося ўвечары 3 студзеня. На прыватны падворак прыбег бяздомны сабака, без нашыйніка і намордніка, стаў кідацца на людзей. 44-гадовы гаспадар дома патэлефанаваў у міліцыю. Як інфармуе БЕЛТА, на месца прыехаў супрацоўнік патрульна-паставой службы Баранавіцкага ГАУС. Спачатку ён параніў сабаку ў лапу. Калі ж сабака працягнуў нападаць, "каб пазбегнуць няшчаснага выпадку", застрэліў яго.

Адзначаецца, што падчас здарэння і страляніны ніхто з людзей не пацярпеў. Па факце здарэння ў Баранавічах праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі