У Баранавічах МАЗ наехаў на аўтамабіль ДАІ

У Баранавічах МАЗ-аўтакран наехаў на аўтамабіль ДАІ. Інспектар спыніў МАЗ, каб праверыць у кіроўцы наяўнасць пуцявога ліста. Пры праверцы высветлілася, што мужчына не прайшоў медыцынскае абследаванне і яму было прапанавана вярнуцца ў гараж. Аб’язджаючы машыну ДАІ кіроўца МАЗа наехаў на яе заднімі коламі.

Пазней высветлілася, што кіроўца быў нецвярозы. Яму пагражае штраф і пазбаўленне правоў кіроўцы на 3 гады.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі