У Баранавічах ловяць жанчын у масках, якія скралі грошы ў пенсіянерак

У Баранавічах ловяць жанчын у масках, якія скралі грошы ў пенсіянерак

У Баранавічах ловяць двух жанчын у медыцынскіх масках, якія скралі грошы ў пенсіянерак. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, адно здарэнне адбылося 24 сакавіка. Жанчыны ў масках прыйшлі да адной мясцовай жыхаркі і паведамілі, што афармляюць заяўкі на бясплатную вакцынацыю супраць грыпу. Каб аформіць дакументы, яны зайшлі на кухню. У нейкі момант адна з жанчын адлучылася. Як пасля стала вядома, яна ў гэты час знайшла і забрала схаваныя грошы (дакладная сума не паведамляецца).

Яшчэ ў адным выпадку, які адбыўся на дзень раней, зламысніцы скарысталіся адсутнасцю 73-гадовай гаспадыні дома і пакінутым у незачыненай верандзе ключом. Знікла вялікая сума грошай. Хтосьці бачыў, што з дома выходзілі дзве жанчыны ў медыцынскіх масках.

Па гэтых фактах распачатыя крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі