У Баранавічах чыноўнікі на спецаўтамабілі наездзілі на семінары 4000 км

Сур'ёзныя недахопы выявілі супрацоўнікі баранавіцкага Дзяржкантролю пры праверцы баранавіцкага грузавога аўтапарку № 4. Адзін з іх - нямэтавае выкарыстанне спецаўтамабіля "Бяспечнасць руху".
Замест таго, каб адсочваць на ім парушэнні правілаў руху, выязджаць на здарэнні, суправаджаць калоны, машына развозіла чыноўнікаў па інстанцыях, дастаўляла іх на семінары. Такім чынам кіраўніцтва наездзіла больш за чатыры тысячы кіламетраў.

Таксама ў пуцявыя лісты ўносіліся недакладныя звесткі і без ніякай падставы было спісана больш за тысячу літараў паліва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі