У Баранавічах беспрацоўны грэўся каля вогнішча ў сваёй кватэры

У Баранавічах распачата крымінальная справа супраць жыхара горада, які «наўмысна расклаў у сваёй кватэры агонь».  Пажар удалося своечасова патушыць, таму агонь паспеў знішчыць толькі ўваходныя дзверы. Высветлілася, што пагрэцца каля вогнішча захацелася 33-гадоваму беспрацоўнаму.

Зараз мужчыну змясцілі на лячэнне ў баранавіцкі наркалагічны дыспансер. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі