У Баранавічах асуджаны мужчына, які спрабаваў скрасці 15-гадовую школьніцу

У Баранавічах асуджаны мужчына, які спрабаваў скрасці 15-гадовую школьніцу

У Баранавічах асуджаны мужчына, які ў пачатку жніўня спрабаваў скрасці 15-гадовую школьніцу. Суд прызнаў яго вінаватым у выкраданні з выкарыстаннем гвалту ў адносінах непаўналетняй. Мужчына правядзе ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 8 гадоў (менавіта такі тэрмін і прасіла пракурор). У яго канфіскуюць маёмасць, таксама асуджаны мусіць выплаціць пацярпелай кампенсацыю маральнай шкоды — 7000 рублёў. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу, інфармуе intex-press.by.

Як паведамлялася, 2 жніўня школьніца вярталася дахаты з вадаёма. У гэты момант на яе напаў невядомы мужчына і ўдарыў металічным прадметам па галаве. Дзяўчынку ён зацягнуў у багажнік аўтамабіля. Па дарозе, каля АЗС, яна здолела выскачыць з машыны. Пацярпелую шпіталізавалі, а яе выкрадальніка затрымалі ўжо праз некалькі гадзін. У судзе патлумачыў свае паводзіны тым, што ў яго збег сабака і ён быў гэтым фактам засмучаны. Раней мужчыну прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за хуліганства, дадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі