У бальніцы памерла 4-гадовая дзяўчынка, якую збіў бацька

У бальніцы памерла 4-гадовая дзяўчынка, якую збіў бацька

У бальніцы памерла 4-гадовая дзяўчынка, якую збіў бацька. Гэтую трагічную навіну паведамляе партал TUT.by. Здарэнне адбылося ўвечары 18 кастрычніка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Як інфармавала прэс-служба Следчага камітэта, у міліцыю паведамілі з бальніцы пра прывезенае збітае дзіця, якое было ў беспрытомным стане. На целе былі шматлікія пашкоджанні.

Сілавікі папярэдне высветлілі, што каля 20-й гадзіны бацька збіў дачку за тое, што яна яго не паслухалася. Ён трос яе, біў рукамі і нагамі, кідаў на тахту і на сцяну. Пасля гэтага дзіця страціла прытомнасць. Мужчына спалохаўся і сам выклікаў "хуткую". Пакуль медыкі ехалі, ён спрабаваў аказаць меддапамогу дзіцяці.

Высветлілася, што мужчына выхоўваў двух дзяўчынак ва ўзросце 3 і 4 гадоў (іх маці пазбавілі бацькоўскіх правоў). Раней іх забіралі з сям'і з-за знаходжання ў "сацыяльна-небяспечным становішчы". Восенню летась дзяцей вярнулі. Мужчына жыў разам з сужыцельніцай, у якой таксама ёсць дзіця.

25-гадовага мужчыну затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, артыкул — "Замах на забойства заведама малалетняй асобы".

Другую дзяўчынку, дачку мужчыны, забралі органы апекі. Паколькі на целе дзіцяці знайшлі цялесныя пашкоджанні, яе адправілі ў бальніцу.

У бальніцы памерла 4-гадовая дзяўчынка, якую збіў бацька
Следчы камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі