У бальніцы Кобрына памерла жанчына, якая падпаліла сябе на беразе Мухаўца

У бальніцы Кобрына памерла жанчына, якая падпаліла сябе на беразе Мухаўца

У бальніцы Кобрына памерла жанчына, якая абліла сябе бензінам і падпаліла на беразе Мухаўца. Здарэнне адбылося ўвечары 26 чэрвеня. Выпадковы мінак натрапіў на 75-гадовую жанчыну з апёкамі цела. Яе шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу, лекары змагаліся за жыццё пацярпелай. Аднак 5 ліпеня яна памерла.

Як інфармуе сайт kobrincity.by са спасылкай на мясцовую міліцыю, жанчына была на ўліку ў псіхіятраў, яна неаднаразова гаварыла пра жаданне звесці рахункі з жыццём. Праваахоўнікі знайшлі перадсмяротную запіску. Кобрынскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі