Вы тут

У бальніцах Гродна знаходзяцца чацвёра мігрантаў

Медыкі дзяжураць на беларуска-польскай мяжы / @minzdravbelarus​

У клініках Гродна на дадзены момант знаходзяцца чацвёра мігрантаў, расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Днямі, нагадаем, гродзенскім медыкам давялося экстранна праапераваць маладога мужчыну з Ірака. У яго выявіліся праблемы з ныркай.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама расказалі, што за мінулыя суткі да медыкаў, якія дзяжураць на беларуска-польскай мяжы, звярнуліся 11 чалавек. Медыцынская дапамога ім была аказаная на месцы.

У бальніцу давялося адвезці цяжарную жанчыну-эмігрантку. Яе знайшлі ў лесе каля вёскі сцёкі памежнікі. Жанчыну даставілі ў Свіслацкую ЦРБ. Тут ёй правялі абследаванне, пракансультавалі. Ці спатрэбілася ёй шпіталізацыя, у Міністэрстве аховы здароўя не ўдакладнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.