У Бабруйску вызначылі лепшых ахоўнікаў краіны, яны атрымалі аўтамабіль

У Бабруйску завяршыўся рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства байцоў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.  Спаборнічалі сем каманд - па 1 ад кожнай вобласці - і дружына сталічных ахоўнікаў. Канкурсантам давялося здаць тэарэтычны іспыт, удзельнічаць у асноўным і спецыяльным конкурсах дрэсіроўкі службовых сабак, пераадолець паласу перашкодаў, затрымліваць злачынцаў.

Таксама ахоўнікі прадэманстравалі майстэрства фігурнага кіравання аўтамабіля. Перамагла сталічная каманда, дарэчы, ужо трэці раз запар. Яна і атрымала каштоўны прыз - службовы аўтамабіль. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі