У Бабруйску вандалы апаганілі яўрэйскія могілкі, страты - 12 тысяч долараў

Вандалы апаганілі старыя яўрэйскія могілкі ў Бабруйску, пашкоджаныя 15 магіл. Зламыснікі не проста павалілі на зямлю помнікі, але і разбілі некаторыя з вялізных пліт на тры часткі. Такога масштабнага акту вандалізму на бабруйскіх яўрэйскіх могілках
яшчэ не было, а яны існуюць ужо 86 гадоў. Пошукам вандалаў зараз
займаецца міліцыя. Прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны не вельмі спадзяюцца
на станоўчы вынік.

12 кастрычніка яны папрасілі мэра горада наладзіць
ахову могілак. Паводле папярэдніх звестак, страты ад дзейнасці вандалаў
склалі 12 тысяч долараў.


БелаПАН