Вы тут

У Бабруйску ў міліцыю трапіў савецкі пашпарт, выдадзены ў... 2019 годзе

Пашпарт грамадзяніна СССР

У Бабруйску ў міліцыю трапіў савецкі пашпарт, выдадзены ў... 2019 годзе ў Маскве. Эксперты засведчылі, што гэта вельмі якасная падробка. Пра гэтую гісторыю распавядае прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Беларусі. Здарылася яна ў Бабруйску. Даішнік складаў пратакол на мужчыну і папрасіў яго прад'явіць які-небудзь дакументы, які сведчыць пра асобу. Той даў яму пашпарт і моцна здзівіў супрацоўніка ДАІ.

Мужчына 1989 года нараджэння (СССР разваліўся ў 1991-м) пераконваў даішніка, што атрымаў дакумент у Галоўным упраўленні пашпартнага стала СССР і што ён мае юрыдычную сілу на "постсавецкай прасторы"! Бабруйскі эксперт засведчыў, што пашпарт выраблены не прадпрыемствам, якое калісьці выконвала такія замовы, а з'яўляецца "ручной працай". Тыя ж старонкі былі надрукаваныя на прынтары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.