У Бабруйску ў філіяле бальніцы загінуў рабочы, на яго ўпаў рэнтгенапарат

У Бабруйску ў філіяле бальніцы загінуў рабочы, на яго ўпаў рэнтгенапарат

У Бабруйску ў філіяле гарадской бальніцы хуткай меддапамогі загінуў рабочы, на яго ўпаў рэнтгенапарат. Як піша “Вечерний Бобруйск”, трагічнае здарэнне адбылося 31 студзеня ў будынку былога тубдыспансера, дзе разбіралі абсталяванне. Рабочы бальніцы выконваў працы каля дэмантаванага рэнтгенапарата, калі цяжкая рамка з нейкай прычыны звалілася яму на галаву. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Загінуламу было 24 гады. На працы яго характарызуюць толькі станоўча. Малады чалавек займаўся спортам. Ён быў жанаты, сям’я чакала дзіця. Усе абставіны трагедыі высвятляюць праваахоўнікі.

У Бабруйску ў філіяле бальніцы загінуў рабочы, на яго ўпаў рэнтгенапарат
Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі