У Бабруйску падчас руху загарэўся электравоз (фота)
Каля 5-й гадзіны раніцы 20 кастрычніка бабруйскія ратавальнікі атрымалі выклік. Як піша сайт МНС, ім паведамілі пра пажар на таварным цягніку, які ішоў маршрутам Жлобін-Асіповічы.
У цягніку, дзе было 72 вагоны, загарэўся электравоз. Агонь пашкодзіў электракабелі і электраабсталяванне ў машынным аддзяленні электравоза. Затрымкі ў руху іншых цягнікоў не было.
Прычына ўзгарання, як мяркуецца, стала кароткае замыканне электраправодкі ў машынным аддзяленні электравоза.
Фота: mchs.gov.by