У Бабруйску пабудуюць новы мікрараён на 20 тысяч чалавек

Сёмы па ліку мікрараён у Бабруйску з’явіцца акурат за шостым у наступным годзе. Першыя 7 панэльных шматпавярховікаў ужо замоўленыя ў “Магілёўграмадзянпраекце”. Плануецца, што агулам дамоў будзе каля 70. Колькасць паверхаў будзе  розная — ад 4 да 14. Прадугледжваецца пабудова садка, школы, крамаў, рэстаранаў, кірмашу, музею, кінатаэтра і клуба. Хутчэй за ўсё, з’явіцца таксама гандлёва-забаўляльны  цэнтр, цэнтр нетрадыцыйных відаў спорту, спартовы комплекс.

7-ы раён будзе знаходзіцца як найдалей ад цэнтра горада. Цяперашні 6-ы раён бабруйчане лічаць "блізкім светам”, а 7-ы будзе размешчаны за ім. Відавочнай становіцца тэндэнцыя — “расцягваць” горад паўз Бярэзіну. Чыноўнікі пакуль не дапускаюць магчымасці будаўніцтва на левым беразе ракі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі