У Бабруйску мужчына, якога збівалі з-за картачнага доўгу, скокнуў з акна

У Бабруйску мужчына, якога збівалі з-за картачнага доўгу, скокнуў з акна

У Бабруйску мужчына, якога збівалі ў кватэры з-за картачнага доўгу, скокнуў з акна 2-га паверха. У яго пералом пазваночніка, пятачных костак. Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "прымус да выканання абавязацельстваў" (ч. 1 арт. 384 КК), інфармуе сайт bobrlife.by.

Як распавёў намеснік начальніка Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Валянцін Міраеўскі, 7 мужчын, якія раней мелі праблемы з законам, гулялі ў карты на грошы. Пацярпелы прайграў 50 тысяч недэмінаваных рублёў. На наступны дзень, калі пачалася чарговая гульня, у мужчыны пачалі патрабаваць аддаць грошы. Трое гульцоў па чарзе збівалі даўжніка, білі па галаве, душылі электрычным шнурам. Ратуючыся, пацярпелы і скокнуў з акна. Мужчын, якія яго катавалі, затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі