У Бабруйску імкліва расце колькасць ВІЧ-інфікаваных

У Бабруйску зарэгістраваны 160-ы выпадак ВІЧ-інфекцыі. З пачатку года выяўлена 22 інфікаваных, у той час, калі за ўвесь 2008 г. іх было 13.  Найбольшы адсотак выяўленых ВІЧ-інфіцкаваных — дарослыя ва ўзросце ад 25 да 29 гадоў. Найчасцейшая прычына захворвання — перадача пры полавым кантакце.

У Бабруйску за перыяд з 1994 года ад ВІЧ-інфікаваных мацярок нарадзіліся 16 дзяцей, у тым ліку адно сёлета.