Вы тут

У Бабруйску адмянілі шэраг антыкавідных забаронаў, а па краіне — вярнулі назад

У наземным гарадскім транспарце адмянілі абавязковае нашэнне масак, але ў метро без маскі не пусцяць / sb.by​

У Бабруйску, дзе днямі зрабілі істотна больш жорсткімі меры па прафілактыцы COVID-19, адмененыя адразу чатыры патрабаванні, рашэнне апублікаванае на сайце гарвыканкама.

Неабавязковым стала нашэнне масак у крамах і аптэках. У начны клуб зноў можна будзе трапіць без ПЦР-тэсту і даведкі аб вакцынацыі. Таксама без масак можна ездзіць у грамадскім транспарце, палічылі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

У Міністэрстве аховы здароўя, між тым, крыху адкарэктавалі першапачатковае паведамленне аб адмене абавязковага масачнага рэжыму.  У наземны гарадскі пасажырскі транспарт без масак цяпер сапраўды можна, а вось у метро нельга.

У новай версіі паведамлення медыцынскага ведамства гаворыцца, што без маскі можна знаходзіцца "пры наведванні аб'ектаў і арганізацый, за выключэннем паветранага, воднага, чыгуначнага транспарту, уключаючы метрапалітэн".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.