У Бабруйскім раёне знік пенсіянер з хваробай Альцгеймера

У Бабруйскім раёне знік пенсіянер з хваробай Альцгеймера

Міліцыя Бабруйскага раёна шукае 59-гадовага пенсіянера-інваліда Мікалая Мароза, які пакутуе на правалы ў памяці і не арыентуецца на мясцовасці. Мужчына мае хваробу Альцгеймера. 2 лютага ён сышоў з дома і дагэтуль не вярнуўся. Ён жыве ў пасёлку Рэдкі Рог.

Праваахоўнікі цяпер прачэсваюць мясцовасць, прылеглую да пасёлка. У пошуках бяруць актыўны ўдзел сваякі зніклага і мясцовыя жыхары, паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі. Адзначаецца, што ў сувязі са сваёй хваробай мужчына з цяжкасцю размаўляе і не можа распавесці пра сябе. Магчыма, ён пайшоў уздоўж чыгуначнага палатна.

Прыкметы зніклага: з выгляду 55-60 год, рост 164-165, сярэдняга целаскладу, твар авальны, валасы сівыя, каротка стрыжаныя, ёсць залысіны на ілбе, вусы цёмныя з сівізной. У мужчыны часткова адсутнічаюць зубы, ніжняя губа выступае наперад, пазногці на пальцах адной з рук пашкоджаныя грыбком.

Быў апрануты у куртку з капюшонам цёмна-карычневага колеру, світэр бэжавага колеру, штаны шэрага колеру ў чорную крапінку, тэрмабялізну, зімовыя боты.

Грамадзянаў, якія маюць інфармацыі пра месцазнаходжанне Мікалая Мароза, просяць патэлефанаваць па нумарах 8(029)608-0187, 8 (0222) 48-22-81 або 102.

У Бабруйскім раёне знік пенсіянер з хваробай Альцгеймера

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі