У Азербайджане спынілі замежнае тэлевяшчанне

Нацыянальнае радыё і тэлебачанне Азербайджана прыняло рашэнне спыніць эфірнае вяшчанне замежных тэлеканалаў на тэрыторыі краіны. Ужо зняты з эфіру расійскі “Першы канал”. Баку лічыць, што трансляцыя замежных тэлэканалаў на нацыянальных частотах супярэчыць заканадаўству краіны і замінае развіццю мясцовага тэлебачання.

Цяпер жыхары Азербайджана змогуць глядзець замежныя каналы толькі пры дапамозе спадарожнікавага альбо кабельнага тэлебачання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі