У Азербайджане праходзяць парламенцкія выбары

У Азербайджане праходзяць парламенцкія выбары, нягледзячы на пратэсты лідэраў апазіцыі, якія цвердзяць, што шмат якія з кандыдатаў ад апазіцыйных рухаў не былі дапушчаныя да рэгістрацыі. Згодна з заявай АБСЕ, азербайджанскія ўлады былі “занадта жорсткімі” ў сваім патрабаванні дакладнага выканання ўсіх найдрабнейшых фармальнасцяў выбарчага заканадаўства. На выбарах прысутнічае болей за 400 назіральнікаў АБСЕ. Цэнтральная выбарчая камісія Азербайджану запэўніла, што зробленыя ўсе захады для забеспячэння празрыстага галасавання, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі