У авіякатастрофе ў Іраку загінуў беларус

У суботу 15 лістапада стала вядома, што ў кастатрофе, якая адбылася 13 лістапада на захадзе Ірака, загінулі некалькі чалавек. Сярод іх быў адзін беларус, а таксама грамадзяне Расіі, Украіны, Індыі.  Грузавы самалёт АН-12 з інтэрнацыянальным экіпажам з шасці чалавек разбіўся каля іракскага горада Фалуджа. Экіпаж складалі беларус, два ўкраінцы і трое грамадзян Расіі. Акрамя іх у самалёце разбіўся грамадзянін Індыі — верагодна, ён быў пасажырам, які суправаджаў груз на борце самалёта.

Прычыны катастрофы высвятляюцца. Ніякіх звестак, што самалёт маглі збіць баевікі, не паступала.

newsru.co.il

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі