У АВІРах глючаць кампутары з базай дадзеных невыяздных

Еўрарадыё запэўнілі, каб база дадзеных не “вісла”, інфармацыю пра забарону на выезд за мяжу выдавалі б за лічаныя хвіліны. У АВІРы Фрунзенскага раёна сталіцы гатовыя ў момант звароту абвесціць ваш статус. Адзіная праблема - база дадзеных тут пастаянна “вісне”. Карэспандэнт Еўрарадыё вырашыў дазнацца, ці ёсць ён у спісе невыяздных. Спачатку мяне прыемна здзівілі, бо паабяцалі праз 2-3 хвіліны (!) даць адказ. Але пасля некалькі няўдалых спробаў загрузіць базу, прапанавалі прыйсці ў іншы дзень.

Супрацоўніца фрунзенскага АВІРа: Мы можам Вам прама сёння сказаць, ёсць Вы ў спісе ці не, толькі прыйдзецца пачакаць.

Еўрарадыё: І мне не прыйдзецца пісаць заяву?

Супрацоўніца фрунзенскага АВІРа: Не, вы можаце напісаць, калі хочаце. Проста зараз я вольная, таму магу паглядзець базу, калі яна адкрыецца… Ведаеце, Вам будзе лепей падысці заўтра ці пазаўтра.

У гэты ж момант у кабінет заглянуў хлопец і таксама пацікавіўся сваім статусам. У мінулую пятніцу ён напісаў заяву і ўжо трэці раз прыходзіць у АВІР, каб дазнацца адказ. Кампутары кожны раз не працуюць!!!!!

Хлопец: Я не ведаю, што ў іх там з базай, але прыходжу сюды ўжо трэці раз і кожны дзень яны мне прызначаюць новы дзень. Я ўжо стаміўся. Няўжо нельга, каб яна працавала нармальна? Сёння мне сказалі прыйсці ў пятніцу, але ўпэўнены, што адказу не атрымаю.

Атрымліваецца, што база завісае амаль кожны дзень.

У АВІРы Фрунзенскага раёна кажуць, што па тэлефоне даведак не даюць. Калі хочаш атрымаць пісьмовы адказ, тады чакай месяц; калі вусны – чакай, калі база стане даступнай.
Дарэчы, кожны АВІР, як даведалася Еўрарадые, чамусьці прадастаўляе інфармацыю пра невыяздных па-рознаму. У Цэнтральным раёне пісьмовы адказ рыхтуецца за 2-3 дні, у Фрунзенскім – месяц, а вось у АВІРы Маскоўскага раёна ніхто вуснага адказу не дае.

Супрацоўніца АВІРА: Калі ў Вас няма праблем з законам, тады чаго Вы цікавіцеся такой інфармацыяй? Вы што думаеце, я буду правяраць усіх ахвотных? Тады ў чаргу пашыхтуецца ўвесь Мінск!

Пра тое, каб паглядзець базу сёння, супрацоўніца АВІРа і слухаць не жадае: наплыў ахвотных настолькі вялікі, што нават не ва ўсіх хочуць браць заяву. Тлумачэнне пра тое, што вы вырашылі проста перастрахавацца, у АВІРы Маскоўскім раёне лічаць неразумным.

У АВІРы Цэнтральнага раёна зусім іншая сітуацыя: звычайна інфармацыю можна даведацца ў дзень звароту. Але ў сераду, 20 лютага, база “вісне” як і ў Фрунзенскім раёне.

АВІР Цэнтральнага раёна: На сённяшні дзень не было магчымасці ўвайсці ў гэтую базу, але гэта толькі сёння такая невялікая праблема. А ўчора ўсё было нармальна. Калі ёсць нейкі збой, тады мы бярэм заявы і самі ператэлефаноўваем.

Ніякай чаргі ў АВІРы Цэнтральнага раёна няма, таму і пісьмовы адказ тут даюць у самы кароткі тэрмін – 2-3 дні.

Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці не было сёння збояў з базай дадзеных у памежнікаў. Па словах старэйшага афіцэра па сувязях з грамадкасцю памежнага пераходу “Дамачава”

Дзмітрыя
Дзявятава, за ўвесь час працы база адкрываецца без праблем.
Напрыканцы працоўнага дня мы ператэлефанавалі ў АВІР Фрунзенскага раёна. Але база дадзеных там так і не запрацавала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі