У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці

У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці

У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня на аўтадарозе Слонім — Косава каля вёскі Дзеравянчыцы. 54-гадовы жыхар Ліды на аўтамабілі Оpel абганяў грузавік і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з BMW, якім кіравала 27-гадовая жыхарка Слоніма.

На месца ДТЗ прыехалі хуткія, ратавальнікі, даішнікі і следча-аператыўная група. Пацярпелі кіроўца BMW, яе малыя дзеці (2016 і 2017 гадоў нараджэння), якія былі ў спецкрэслах, а таксама 16-гадовая сястра. У бальніцу таксама завезлі трох пасажыраў з іншага легкавіка — 32-гадовую расіянку, яе 7-гадовага сына і 31-гадовага сына кіроўцы Opel (яго бацьку аказалі дапамогу на месцы).

У аварыі ў Слонімскім раёне пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзеці
МУС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі