Вы тут

У аўторак у Беларусі чакаецца да +31 градуса, месцамі магчымыя навальніцы

У спёку каля вады ўсёй сям'ёй / pixabay.com

У аўторак, 5 ліпеня, у Беларусі месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +14 да +19 градусаў (у сталіцы — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — ад +25 у Гродне да +31 градуса ў Гомелі (у Мінску — 27-29 цяпла).

У другой палове тыдня спёка ў нашай краіне адступіць, анансуюць сіноптыкі. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе дасягаць 26-27 градусаў цяпла.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.