У аўторак будзе вынесены прысуд па справе 10-ці моладзевых актывістаў

Працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту ў панядзелак працягваўся ў мінскім Цэнтральным судзе.  Праходзілі спрэчкі. Пракурор запатрабаваў 2 гады турмы для Андрэя Кіма. Аляксею Бондару і Арцёму Дубскаму ён запатрабаваў 2 гады хіміі, іншым — 2,5 года хіміі, але без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Пасля выступалі самі абвінавачваныя.

Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё праваабаронца Алена Танкачова:

"Перапынак да заўтра, да 11 гадзінаў. Суддзя накіравалася выносіць прысуд. Адзінае, што магу сказаць: маладыя людзі ўсе, як адзін, выступілі з такімі бліскучымі выступамі ў апошнім слове, што сапраўды ёсць адчуванне, што ў краіны ўсё наперадзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі