У аўтакатастрофе загінуў адзін з заснавальнікаў польскай "Салідарнасці"

Адзін з заснавальнікаў легендарнага польскага прафсаюза "Салідарнасць", вядомы польскі дысідэнт савецкіх часоў Браніслаў Герэмек загінуў учора ў аўтамабільнай катастрофе ў паўднёва-заходняй Польшчы. Яго аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Герэмеку было 76 гадоў.

Адзначым, што Браніслаў Герэмек быў дэпутатам Еўрапарламента, ён ачольваў Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 1997-2000 гадах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі