У аўтааварыі ў Мінску загінулі двое пасажыраў таксі

У аўтааварыі ў Мінску загінулі двое пасажыраў таксі

У аўтааварыі ў Мінску загінулі двое пасажыраў таксі. Трагічнае здарэнне адбылося пасля 7-й гадзіны раніцы 17 жніўня на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнкі. Легкавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, загінулай было 19 гадоў. Спачатку з'явілася інфармацыя, што кіроўца таксі памёр у бальніцы. Пазней стала вядома, што ён жывы, знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. А вось яшчэ адзін пасажыр, малады чалавек, памёр.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 2 арт. 317 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі