У аўтааварыі пад Касцюковічамі загінуў чалавек (фота)

Страшная аўтааварыя адбылася ўвечары 29 жніўня на аўтадарозе каля Касцюковічаў. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, там сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі "Опель Астра" і "Дэу Ланас".

Пры аварыі загінуў 22-гадовы кіроўца "Опель Астры" з Касцюковічаў. Кіроўца "Дэу Ланас" апынуўся заблакаваным у салоне аўтамабіля, і ратавальнікам давялося даставаць яго гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады. Мужчыну шпіталізавалі з траўмамі рознай цяжкасці ў Касцюковіцкую цэнтральную раённую лякарню.

Акалічнасці аўтааварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ Касцюковіцкага РАУС.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі