У Аўстрыі спецатрад “Кобра” затрымаў удзельніка банды з Беларусі

26-гадовага беларуса затрымалі ў Аўстрыі. Яго падазраюць у забойстве, здзейсненым у Беларусі, дзе ён быў удзельнікам банды. Паведамляецца, што затрыманы разам з дзесяцю іншымі бандытамі забіў на Полаччыне ўдзельніка гэтай арганізацыі за парушэнне бандыцкага кодэксу. Цела забітага пасля перавезлі ў лес, аблілі бензінам і падпалілі.

У Вену беларус патрапіў з сяброўкай па фальшывых польскіх пашпартах. Там ён папрасіў прытулку. Падчас затрымання спецатрадам “Кобра” беларус аказаў зацяты супраціў.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі