Вы тут

У Ашмянскім раёне загінулі двое хлопчыкаў, якіх засыпала ў яме

На месцы трагедыі / @skgovby

Каля адной з вёсак Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці загінулі двое хлопчыкаў, якіх засыпала ў яме. Там раптоўна абваліўся грунт. Ратавальнікі дасталі падлеткаў, але выратаваць іх не ўдалося. Ім было 11 і 12 гадоў, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 21 ліпеня. У згаданай яме мясцовыя жыхары для сваіх патрэб бралі пясок. Хлопчыкі там гулялі.

Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы. Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.

На месцы трагедыі / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.