У Ашмянах у каналізацыйным калектары знайшлі зніклага 5-гадовага хлопчыка

У Ашмянах у каналізацыйным калектары знайшлі зніклага 5-гадовага хлопчыка

У Ашмянах у каналізацыйным калектары знайшлі зніклага 5-гадовага хлопчыка. А 16-й гадзіне ён пайшоў дагуляць і дахаты не вярнуўся. Па трывозе быў падняты асабовы склад раённага адзела міліцыі, прыцягнулі да пошукаў і цывільнае насельніцтва.

Двое мясцовых юнакоў палічылі, што хлопчык мог гуляць каля яра, дзе зімой дзеці катаюцца на санках. Якраз там знаходзяцца тры каналізацыйныя калектары. У адным з іх і пабачылі дзіця. На шчасце хлопчык упаў на снег і не атрымаў траўмаў. Ужо праз некалькі хвілінаў яго перадалі бацькам.

Зараз высвятляецца, чаму над каналізацыйным калодзежам, які належыць мясцовай ЖКГ, не было люка, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі