У апошні "судны" дзень дармаеды не здаюцца ў падатковыя

У апошні "судны" дзень дармаеды не здаюцца ў падатковыя

15 лістапада — апошні дзень, калі беларусы, якія цягам 2015 года "білі лынды", могуць заплаціць дзяржаве знакаміты падатак на дармаедства ў 360 новых рублёў. Праўда, тыя, каму "ліст шчасця" прыйшоў нядаўна, маюць у запасе яшчэ 30 дзён, каб прадставіць у падатковую дакументы аб удзеле ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. Не — дармаедаў чакае адміністрацыйнае пакаранне ці рост пені.

У апошні "судны" дзень дармаеды не здаюцца ў падатковыя
Фота: wikimapia.org

У калідорах падатковай інспекцыі Кастрычніцкага раёна Мінска пуста. Дзе-нідзе сустракаюцца людзі, але з "дармаедствам" яны ніяк не звязаныя. Нават крыўдзяцца на наша пытанне: "Я не дармаед, я працую!".


Але адна з супрацоўніц распавядае Еўрарадыё, з траўня тут людзей многа: атрымальнікі "лістоў шчасця" прыходзяць абвергнуць сваю прыналежнасць да дармаедскай касты. Многія прыносяць паперы, што ў 2015 годзе яны жылі ці працавалі за мяжой, многія ідуць з даведкамі, што ў сям'і выхоўваецца дзіця ўзростам да сямі гадоў. Ёсць, натуральна, тыя, хто дабравольна "здаецца".


У раённых падатковых інспекцыях, куды тэлефануе Еўрарадыё, кажуць, што лісты даўно разасланыя, але ахвочых менавіта сёння заплаціць падатак, не назіраецца.


Па дадзеных Міністэрства падаткаў і збораў, са жніўня 2015 года па травень 2016 афіцыйна пацвердзілі статус дармаеда 3818 беларусаў. За шчырае прызнанне ім нават зрабілі 10-адсоткавую зніжку. А вынікам эпапеі (са зніжкамі і без) на пачатак лістапада стаў 1 мільён 314,1 новымі (каля 660 тысяч долараў). Праўда, відавочна, што колькасць тых, хто заплаціў адзін з самых незвычайных падаткаў у свеце, далёка не 400 тысяч, як мяркуюць чыноўнікі.

У апошні "судны" дзень дармаеды не здаюцца ў падатковыя
Фота: careerist.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі