У амерыканца Зэльцэра, які знаходзіцца ў беларускай турме, памерла маці

У амерыканца Эмануіла Зэльцэра, які адбывае пакаранне ў беларускай турме, памерла 92-гадовая маці. Яго адвакат Зміцер Гарачка мае намер падаць у Вярхоўны суд Беларусі зварот з просьбай аб змене меры стрымання для Зэльцэра на "не звязанае з пазбаўленнем волі". БелаПАН нагадвае, што ў чэрвені Берта Зэльцэр звярталася да Аляксандра Лукашэнкі і прасіла "выратаваць жыццё яе сына" і дазволіць яму карыстацца жыццёва неабходнымі лекамі (лекі, якія яму перадала амерыканская амбасада, да вязня не дайшлі). Ніякага адказу з Мінску не было.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр і яго сакратарка грамадзянка Расіі Уладлена Функ у сакавіку былі затрыманыя ў мінскім аэрапорце. Працэс над імі праходзіў у зачыненым рэжыме. За выкарыстанне заведама непраўдзівых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Зэльцэр быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, а Функ правядзе за кратамі адзін год.

26 верасня Вярхоўны суд разгледзіць касацыйную скаргу аб апраўданні Зэльцэра ў сувязі з яго невінаватасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі