У актавай зале ў РАУС засталося 12 чалавек – Павел Севярынец

“Еўрарадыё” датэлефанавалася да Паўла Севярынца, які ў ліку іншых затрыманых зараз знаходзіцца ў Маскоўскім РАУС Брэста. Паводле яго словаў, зараз у актавай зале ў РАУС засталося 12 чалавек. Яшчэ некалькі чалавек знаходзяцца на допыце. Астатніх (дзесьці палову) затрыманых ужо адпусцілі. На некаторых склалі пратаколы пра ўдзел у “несанкцыянаваным сходзе” і паведамілі, што суд адбудзецца 22 жніўня. Іншыя пісалі тлумачальныя запіскі.

Сам Севярынец адмовіўся размаўляць з міліцыянтамі без адваката. Ён распавёў, што тры гадзіны знаходзіўся ў офісе гарадской філіі Партыі БНФ, пакуль міліцыя і людзі ў цывільным апісвалі рэчы. Пасля яго прывезлі ў Маскоўскі РАУС, дзе ўжо знаходзіліся іншыя затрыманыя.

Міліцыянты патрабавалі дамову на арэнду памяшкання, дзе праходзіў сход. Пасля гэтага абяцалі вызваліць усіх затрыманых. Павел Севярынец кажа, што дамову яны ўжо атрымалі па факсе, але доўга “вывучалі”.

Намеснік начальніка РАУС  падпалкоўнік Аляксей Сцяпанаў заявіў, што ўбачыў парушэнне дамовы арэнды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі