Вы тут

У аэрапорце "Мінск" затрыманы грамадзянін Грузіі, абвешчаны ў міждзяржаўны вышук

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / БЕЛТА

20 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" беларускія памежнікі затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Грузіі. Ён быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук як асоба, якая хаваецца ад следства. Паводле звестак прэс-службы Памежнага камітэта, мужчыну перадалі міліцыянтам.

Таксама памежнікі за выхадныя выявілі восем праблемных пашпартоў у розных памежных пунктах. У двух з іх былі разарваныя і ўклееныя назад старонкі, яшчэ адна пара мела размытыя маркі і фотаздымкі, тры пашпарты былі пратэрмінаваныя (не замененыя на працягу месяца пасля рэгістрацыі шлюбу і змены прозвішча), а адзін дакумент фігураваў у базе згубленых альбо выкрадзеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.