У Адэсе дэмантавалі помнікі Кацярыне II і Сувораву

Кацярыну II адправілі ў музей / t.me/tymoshenko_kyrylo
Кацярыну II адправілі ў музей / t.me/tymoshenko_kyrylo

Уначы ў Адэсе дэмантавалі помнікі расійскай імператрыцы Кацярыне II і расійскаму генералісімусу Аляксандру Сувораву. Іх перадалі на часовае захоўванне ў мясцовы мастацкі музей, піша hromadske.ua.

Помнік Кацярыне II усталявалі ў Адэсе ў 1900 годзе расійскія ўлады, а савецкія ў 1920-м яго прыбралі. У 2007-м яго аднавілі, нягледзячы на тое, што супраць быў тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка. Украінскія гісторыкі пярэчаць, што Кацярына II была заснавальніцай Адэсы. За дэмантаж яе помніка дэпутаты гарсавета прагаласавалі ў канцы лістапада 2022-га, а перад гэтым яго ўхвалілі жыхары горада. Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна актыўна пазбаўляецца не толькі ад назваў і помнікаў, звязаных з СССР, але і з Расіяй.

У Адэсе дэмантавалі помнікі Кацярыне II і Сувораву
t.me/tymoshenko_kyrylo
У Адэсе дэмантавалі помнікі Кацярыне II і Сувораву
У Адэсе дэмантавалі помнікі Кацярыне II і Сувораву

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі