У ААН заклікалі Беларусь вывесці мігрантаў ад мяжы ў больш бяспечнае месца

У ААН заклікалі Беларусь вывесці мігрантаў ад мяжы ў больш бяспечнае месца

Мігрантаў, якія сабраліся на мяжы з Польшчай, варта перавесці з прыпамежнай тэрыторыі ў больш бяспечнае месца. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) Шабія Манту.

"Што датычыць неадкладнай меры, прыярытэтам для гэтай групы з'яўляецца перамяшчэнне ў больш бяспечнае месца ў Беларусі, ад памежнай тэрыторыі, каб прадухіліць далейшыя страты жыццяў", — цытуе ТАСС яе словы. Па словах Манту, мігрантам тэрмінова патрэбны перавод у "бяспечнае і годнае месца для размяшчэння, дзе іх асноўныя гуманітарныя і медыцынскія патрэбы могуць быць задаволеныя". 

Там ім можна будзе параіць прыдатныя індывідуальныя рашэнні далейшых паводзінаў з улікам асабістых абставінаў. Сярод магчымых варыянтаў рашэнняў чыноўніца ААН назвала прадастаўленне прытулку ў Беларусі "для тых, хто імкнецца атрымаць прытулак". Разам з тым яна прызнала, што некаторыя з мігрантаў "могуць таксама мець пераканаўчыя прычыны для руху, уключаючы ўз'яднанне з сям'ёй у іншых месцах у Еўропе". Тым жа, хто не мае патрэбы ў міжнароднай абароне, дапамогуць бяспечна і добраахвотна вярнуцца дадому. 

Шабія Манту заявіла, што УВКБ падтрымлівае кантакт з "адпаведнымі ўладамі". Яна заклікае ўлады разгледзець усе гуманітарныя варыянты для рэагавання на сітуацыю з мігрантамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі