У ААН прагаласавалі за пачатак расследавання злачынстваў расіян ва Украіне

У ААН прагаласавалі за пачатак расследавання злачынстваў расіян ва Украіне

Савет ААН па правах чалавека падтрымаў рэзалюцыю аб пачатку расследавання меркаваных ваенных злачынстваў расійскіх войск ва Украіне. За яе прагаласавалі прадстаўнікі 33 краін, 12 устрымаліся, супраць былі толькі Кітай і Эрытрэя. Рэзалюцыю ўнесла Украіна, нагадвае "Бі-Бі-Сі".

Па відэасувязі з Кіева перад Саветам выступіла намеснік міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава. Паводле яе слоў, украінскі народ перажыў "дзесяць тыдняў поўнага жаху". А вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што за апошнія тыдні на поўнач ад Кіева знайшлі тысячу цел мірных жыхароў. Характар раненняў сведчыць, што частка гэтых людзей была пакараная смерцю.

У красавіку падчас візіту ва Украіну тыя мясціны наведаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Перад гэтым ён сустракаўся ў Маскве з Уладзімірам Пуціным, які адмаўляе ўдзел расіян у ваенных злачынствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі