У 30 гарадах Беларусі з 21 красавіка стартуе кампанія "Наш адказ на крызіс"

Кампанію "Наш адказ на крызіс" пачынае з 21 красавіка ў 30 гарадах краіны партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", якая цяпер спрабуе зарэгістравацца ў Мінюсце.
Паводле слоў Паўла Севярынца, аднаго з лідэраў БХД, мэта акцыі — "заклікаць беларускае грамадства аб'яднацца для супрацьстаяння эканамічнаму крызісу".

У прыватнасці, прапануецца дзяржаве эканоміць на будаўніцтве лядовых палацаў, аграгарадкоў, АЭС ці правядзенні масавых святаў, а таксама правесці сапраўдную лібералізацыю ў эканоміцы. "Больш забяспечаных беларусаў" БХД заклікае займацца дабрачыннасцю і дапамагаць бедным, інвалідам, дзецям.

Як адзначае БелаПАН, у рамках кампаніі пройдуць разнастайныя акцыі: зборы подпісаў, дабрачынныя мерапрыемствы, пікеты, флэшмобы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі