У 2009 годзе насельніцтва Беларусі паменшылася на 12,8 тысячы чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі за студзень—жнівень 2009 года паменшылася на 12,8 тыс. у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 верасня ў краіне пражывала 9 млн. 663,4 тыс. чалавек. Толькі ў Мінску, як адзначае БелаПАН, за студзень—жнівень колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 814,5 тыс. да 1 млн. 839,4 тыс. чалавек. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.

Так, у Гомельскай вобласці на 1 верасня 2009 года налічвалася 1 млн. 462,7 тыс. жыхароў (на 1 верасня 2008 гады — 1 млн. 466,3 тыс.), у Мінскай — 1 млн. 449,5 тыс. (1 млн. 460,2 тыс.), Брэсцкай — 1 млн. 432,1 тыс. (1 млн. 435,5 тыс.), Віцебскай — 1 млн. 260,5 тыс. (1 млн. 268,5 тыс.), Магілёўскай — 1 млн. 118,8 тыс. (1 млн. 126 тыс.), Гродзенскай — 1 млн. 100,4 тыс. (1 млн. 105,2 тыс.).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі