У 2008 годзе Беларусь будзе закупляць кітайскі цэмент

У 2008 годзе Беларусь будзе закупляць кітайскі цэмент. Пра гэта 19 снежня паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў, адказваючы на пытанні парламентарыяў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу.
Селязнёў зазначыў, што ўрад спадзяваўся ў 2008 годзе, павялічыўшы аб'ём вытворчасці цэменту на 700 тысяч тон, зняць дэфіцыт. Заяўкі былі атрыманыя на 5,4 мільёна тон, але беларускія прадпрыемства здольныя зрабіць толькі 4,3 мільёна тон.

У сувязі з гэтым было вырашана рэалізаваць праграму цэнтралізаванай закупкі цэменту, якога не хапае. Плануецца, што кітайскі цэмент будзе каштаваць па 30—40 долараў за тону. З улікам дастаўкі і зняцця мытных пошлін ён выйдзе на цэны, якія будуць канкурэнтаздольнымі з беларускай цаной, паведаміў Селязнёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі