У 2007 г. колькасць злачынстваў знізілася на 9,3%

За 5 месяцаў 2007 году ў краіне зафіксавана 72 411 злачынстваў, што на 9,3% меней, чым летась. Пра гэта паведаміў генпракурор Беларусі Пятро Міклашэвіч. Зьніжэнне узроўню злачыннасці прайшло за кошт цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў: іх паменела на 17,9 і на 21,9% адпаведна. Забойстваў і замахаў на забойствы паменела на 13%. Зменшылася таксама колькасць злачынстваў супраць уласнасці. Больш за 56% злачынстваў складаюць крадзяжы, іх паменела на 6,2 %. Паводле прэс-службы генпракуратуры

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі